Мы памятаем

- 10:41ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну, павагі да старэйшага пакалення, беражлівых адносін да памяці ў 3 “Б” і 3 “В” класах Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната адбылося выхаваўчае мерапрыемства “Мы памятаем! Мы ганарымся!”

На мерапрыемстве вучні ўзгадалі гераічныя падзеі, чыталі вершы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, слухалі песні ваенных часоў. 

Навучэнцам было цікава даведацца пра юных герояў, іх аднагодкаў, якія змагаліся супраць фашыстаў на франтах, у партызанскіх атрадах, працавалі на заводах і фабрыках, прадпрыемствах поруч з дарослымі. Вельмі ўразіў дзяцей прагляд відэароліка пра піянераў-герояў Марата Казея, Лёню Голікава, Зіну Партнову.

Хвілінай маўчання ўсе прысутныя ўшанавалі памяць герояў той вайны.

У канцы мерапрыемства вучні сваімі рукамі змайстравалі сімвал міру, свабоды і надзеі – голуба міру – і загадалі адно на ўсіх пажаданне: каб на ўсёй планеце быў мір.

 

Таццяна КРАЎЦОВА,
выхавальнік,
Ганна МЯНЧЫЦКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий