Сенненскія маляванкі

- 10:10ВИТЕБЩИНА, Регионы

 

На занятках аб’яднанняў па інтарэсах “Прыгажосць сваімі рукамі” і “Стракаты лапік” ад Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі выхаванцы знаёмяцца з нацыянальнымі традыцыямі беларусаў.

Навучэнцы даведвліся, што самай любімай забавай у Велікоднае свята, як для дзяцей, так і дарослых, у ранейшыя часы было катанне і біццё курыных яек. Катанне яек па зямлі сімвалізіравала абуджэнне яе пасля зімовага сну. Для катання яек рабілі спецыяльныя латочкі, дарожкі. Калі яйка, скаціўшыся, стукалася аб якое-небудзь з тых, што ляжалі на зямлі, то гулец браў гэта яйка сабе. Яшчэ выйграваў той, чыё яйка далей закоціцца. Гульня магла доўжыцца цэлы дзень.

На занятках аб’яднанняў па інтарэсах вучні вырабляюць велікодныя сувеніры (у першую чаргу пісанкі, маляванкі, крашанкі – дэкарыраваныя курыныя яйкі), укладваючы ў сваю працу часцінку душы. Гэта садзейнічае самасцвярджэнню, узбагачэнню і ўзвышэнню духоўнага свету кожнага дзіцяці. А яшчэ гэта праца спрыяе далучэнню дзяцей да вывучэння нацыянальнай культурнай спадчыны і захавання традыцый беларускага народа праз творчасць. Неад’емнай часткай стала і вырабленне кулічоў – галоўных атрыбутаў велікоднага стала. У працэсе работы дзеці расказваюць, як рыхтуюцца да свята ў іх сем’ях.

У гэтым годзе для велікоднай кампазіцыі мы зрабілі птушачак – веснікаў вясны, радасці, цеплыні, надзеі на добры ўрадлівы год. Для дэманстрацыі вырабаў на велікодную тэматыку пашылі калекцыю касцюмаў “Скарбніца” у народным стылі.

У цяперашні час наша грамадства знаходзіцца на этапе адраджэння духоўнасці, нацыянальных звычаяў, самабытнасці культурных традыцый, а гэта вельмі актуальна. Мы ўдзельнічалі ў абласным конкурсе “Божы свет вачыма дзіцяці” і міжнародным конкурсе “Пасхальны сувенір”, працы дзяцей адзначаны шматлікімі дыпломамі.

 

Таццяна КАРАНЕЎСКАЯ,
настаўнік абслугоўваючай працы
Машканскага ясляў-сада – сярэдняй школы імя А.К.Гараўца
Сенненскага раёна

Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий