Дружны калектыў – аснова паспяховай працы  

- 11:24ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка прайшоў трэнінг для педагогаў “Насустрач адно аднаму”. Мэтай трэнінгу было згуртаванне калектыву, пабудова эфектыўнага каманднага ўзаемадзеяння.

Згуртаваны калектыў уяўляе сабой супольнасць, у якой задавальняюцца асабістыя патрэбы кожнага, гэта значыць, падзяляюцца яго інтарэсы і каштоўнасці.

Калі чалавек ідзе на працу з задавальненнем, то і аддача ад яго будзе большай. Калі на працы добразычлівая атмасфера, тады кожны гатовы прыйсці на дапамогу не толькі ў вырашэнні рабочых задач, але і падтрымаць падчас праходжання цяжкіх перыядаў жыцця. А вось калі на працоўным месцы шмат сварак, канфліктаў, то ўсе сілы работнікаў мабілізуюцца не на творчасць і пошук лепшага спосабу вырашэння пастаўленых задач, а накіроўваюцца на захаванне эмацыйнага спакою.

У ходзе трэнінгу выкарыстоўваліся гульні і практыкаванні, накіраваныя на развіццё ўзаемаразумення паміж удзельнікамі групы, дыягностыку стану членаў калектыву, развіццё ўмення каардынаваць свае дзеянні, узаемадзейнічаць у камандзе. Яны спрыялі развіццю навыкаў невербальных зносін, даверу, зняццю напружання. Гэта “Лік да дзесяці”, “Эмацыйная дыягностыка”, “Вавілонская вежа”, “Лэйла і Махамед”, “Пчолы і змеі”, “Вусень”, “Таямнічы лес”, “Сэрца калектыву”.

Выконваючы практыкаванні трэнінгу, педагогі вучыліся разумець адно аднаго. Трэнінг матываваў іх да самаўдасканалення, рэфлексіі, авалодання механізмамі камунікатыўнай кампетэнтнасці.

Правядзенне такіх трэнінгаў на згуртаванне спрыяе развіццю добрых адносін паміж педагогамі, дапамагае хутчэй прайсці працэс адаптацыі навічкоў у калектыве, наладзіць канструктыўнае ўзаемадзеянне яго ўдзельнікаў, паскорыць працэс фарміравання згуртаванай каманды.

 

Юлія САСІМ,
педагог-псіхолаг
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий