- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Маленькі беларус

 

Вучань 2 “А” класа сярэдняй школы № 3 Смаргоні Арсеній Загорскі стаў фіналістам першага, школьнага, этапа Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая классіка – 2021”.

Арсеній вельмі любіць размаўляць па-беларуску і чытаць творы на беларускай мове, таму што дома ён заўседы чуе родную мову. Яго бацькі размаўляюць па-беларуску і выхоўваюць у хлапчуку цікавасць да мастацкіх твораў на беларускай мове. Вось так любоў да роднай мовы і прывяла маленькага беларуса на конкурс чытальнікаў вершаў “Жывая класіка”.

З вялікай адказнасцю мы з Арсеніем падышлі да выбару твора. Са школьнай бібліятэкі прынеслі некалькі кніг з вершамі беларускіх аўтараў, доўга выбіралі твор, чыталі, абмяркоўвалі, аналізавалі. Калі мы трапілі на верш Васіля Жуковіча “Родная мова”, то хлопчык адразу зразумеў – гэта якраз тое, пра што яму хацелася б расказаць сваім аднагодкам. Змест гэтага верша, вобразныя словы, захапляльная чароўная мелодыя мастацкага слова і паэтычная рыфма павінны данесці да слухача галоўную думку верша – любоў да роднай мовы.

Арсеній прыклаў шмат намаганняў, каб стаць фіналістам першага этапа. Далей мы зрабілі відэазапіс выступлення і цяпер з нецярпеннем чакаем вынікаў другога этапа.

Але перамога насамрэч не самае галоўнае. Галоўнае тое, што для ўсіх удзельнікаў гэты конкурс стаў не толькі новай прыступкай у збліжэнні з роднай мовай, шанцам пачуць жывое беларускае слова, але і магчымасцю набыць новых сяброў, якіх аб’ядноўвае агульная любоў да беларускай літаратуры.

 

Вікторыя КАМЫНА,
класны кіраўнік 2 “А” класа
сярэдняй школы № 3 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий