Адзначылі Дзень Перамогі  

- 14:15БРЕСТЧИНА, Регионы

 

У Рубельскім яслях-садзе № 2 Столінскага раёна прайшло свята, прысвечанае Дню Перамогі. Дашкольнікі спявалі ваенныя песні, танцавалі вальс Перамогі, чыталі вершы пра франтавыя перамогі сваіх прадзедаў.   

З хваляваннем і ўдзячнасцю Ганна Бараноўская расказала верш “Помнік Невядомаму салдату”. Вельмі прыгожую песню “9 Мая” спеў Максім Япішка.

Выхаванцы зладзілі сцэнку “Маці героя”. Асэнсавана, шчымліва і захапляльна маленькія артысты паказалі гісторыю ўсіх матуль, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны чакалі сваіх сыноў з фронту…

Напрыканцы свята ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых у гады вайны хвілінай маўчання.

 

Любоў ПАШКЕВІЧ,
загадчык Рубельскага ясляў-сада № 2
Столінскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий