- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Красавіцкая сіняя стужка

 

У сярэдняй школе № 2 Слаўгарада адбыліся мерапрыемствы, накіраваныя на абарону навучэнцаў ад гвалту з нагоды міжнароднай сацыяльнай акцыі “Сіняя стужка”, якая прайшла з мэтай прыцягнуць увагу грамадства да праблемы дзіцячага гвалту.

Нашэнне красавіцкай сіняй стужкі стала свайго роду абавязацельствам і напамінам сабе і іншым ніколі не здзяйсняць гвалтоўных дзеянняў супраць непаўналетніх.

Важна ведаць, што эмацыйнае або маральнае насілле – гэта таксама форма гвалту, якая можа прыводзіць да псіхалагічнай траўмы, у тым ліку трывожнасці, дэпрэсіі і посттраўматычнага стрэсавага расстройства. Гаворка можа ісці пра пастаяннае запалохванне непаўналетняга, абразы, забарону на зносіны са сваякамі, сябрамі, пражыванне ў фазе пастаяннага канфлікту дарослых членаў сям’і і інш. Каму, як не дарослым, разумець, што дзіцячыя траўмы застаюцца на ўсё жыццё ў свядомасці чалавека, часам замінаючы нам жыць.

Каб падтрымліваць псіхалагічнае здароўе дзіцяці ў норме, заўсёды ў штодзённым кругавароце вызваляйце час для простых зносін з дзецьмі. Пытайцеся, як прайшоў дзень школьніка, дзяліцеся парадамі, прапануйце дапамогу. Дзеці павінны адчуваць наш клопат, увагу і любоў. Адзінота не павінна быць сталым спадарожнікам для сучаснага дзіцяці.

Дарыце цяпло ва ўлонні сямейнага ачага, называйце дзіця ласкавым імем, не шкадуйце добрых слоў. Часам дастаткова абняць і прылашчыць дзіця, каб усе яго трывогі засталіся ззаду. Колькі б нам ні споўнілася гадоў, дзіця заўсёды будзе малодшым, яго жыццёвы вопыт заўсёды будзе карацейшым – мы павінны быць мудрэй і ўмець дараваць. Заўсёды трэба памятаць, што перад вамі маленькі чалавек, які не толькі залежыць ад вас ва ўсім, але і для якога вы – яго ўсё: надзея, апора і любоў.

 

Святлана ФІЛІПАВА,
педагог-псіхолаг
сярэдняй школы № 2 Слаўгарада

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий