- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Маленькія патрыёты  

 

Педагагічны калектыў ясляў-сада № 8 Навагрудка імкнецца ствараць належныя ўмовы для таго, каб дзеці ганарыліся нацыянальнай прыналежнасцю, любілі сваю Радзіму, цікавіліся яе культурай, ведалі родную мову, гісторыю краіны і мясцовасці.

Cкарбы мовы, скарбы пазнання навакольнага свету расчыняюцца кожны панядзелак тым, хто шчыра любіць родную мову, літаратуру і культуру. У гэты дзень мова гучыць больш душэўна, прыгажэй, мілагучней, з гордасцю і любоўю. Бацькі нашых выхаванцаў – раўнапраўныя партнёры ў адукацыйным працэсе. Толькі сумеснай працай і намаганнямі мы можам атрымаць станоўчыя вынікі.

Яркія ўражанні выхаванцы атрымалі ад экскурсіі ў вайсковую частку нашага горада. Наша група прыняла ўдзел у акцыі “Я памятаю, я ганаруся”, якая прысвечана Вялікай Перамозе. Прызнанне ў любві да свайго горада Навагрудка бацькі і дзеці выказалі ў конкурсе малюнкаў і фотавыставе. Адносіны да малой радзімы, да зямлі пад белымі крыламі, да краю з блакітнымі азёрамі, да талерантных людзей мы адлюстравалі ў праекце “Я беларус і тым ганаруся”.

Гэта толькі маленькая частка нашых ідэй, у нас вялікія планы на будучыню. Таму я спадзяюся, што словы Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына заўсёды выклічуць захапленне і водгук у душах нашых маленькіх патрыётаў.

 

Ірына ГРЫНЬ,
выхавальнік
ясляў-сада № 8 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий