Працоўны дэсант у дзіцячым садзе

- 13:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У дзіцячым садзе № 12 Навагрудка прайшоў дзіцячы працоўны дэсант “Праца любіць смелых і самастойных”.

Дзеці з задавальненнем прынялі гульнявую сітуацыю, звязаную з працай. Пры гэтым галоўная мэта дэсанту – выхаванне ў дашкольнікаў пазітыўнага стаўлення да працы, развіццё жадання навучыцца, стаць самастойным, умелым, здольным спраўляцца з цяжкасцямі і аказваць дапамогу і падтрымку іншым людзям у выпадку неабходнасці. Хтосьці вучыўся працаваць з граблямі, хто падмятаў, а хтосьці збіраў смецце і лісце – нашы дзеці цяжкасцей не баяцца! Спорыцца праца, калі ўсе дружна і ўмела працуюць.

У спецыяльнай для дзяцей з ТНР № 2 групе выхавальнік М.І.Фалевіч арганізавала працу на агародзе. Выхаванцы ахвотна працавалі, разам з выхавальнікам ускапалі градку і пасеялі моркву і часнок. Выхаванцы старшых груп з выхавальнікам Н.В.Жулінскай дружна рыхтавалі клумбу да сяўбы кветак. Хлопчыкі спрытна працавалі рыдлёўкамі, а дзяўчынкі з велізарным захапленнем раўнялі глебу граблямі.

У ходзе працоўнай дзейнасці выхавальнікі падбадзёрвалі дзяцей, распавядаючы ім пра таямнічыя змены ў прыродзе, якія адбываюцца вясной. Кожнаму дзіцяці хацелася ўнесці свой уклад у агульную справу і быць карысным.

Чым раней мы пачынаем выхоўваць у дзяцей любоў да працы, імкненне самім дамагацца сваіх мэтаў, тым хутчэй ствараем моцных, а значыць самастойных людзей.

 

Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік
ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий