Зорка Перамогі і кветкі да помніка

- 13:32ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні свята Перамогі ў Кармянскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшлі розныя мерапрыемствы і акцыі, нацэленыя на патрыятычнае выхаванне.

Мы арганізавалі наведванне памятных месцаў, дзе выхавальнікі расказалі дзецям пра вайну, загінуўшых воінаў Савецкай Арміі. Навучэнцам патлумачылі, чаму адзначаецца Дзень Перамогі, што ён значыць для жыхароў нашай краіны. У завяршэнні мерапрыемства дзеці ўсклалі кветкі да помніка Невядомаму салдату.

На мерапрыемстве, прысвечаным Дню Перамогі, педагогі чыталі дзецям на ваенную тэматыку, паказвалі рэпрадукцыі ваенных карцін, фатаграфіі з месцаў баявых дзеянняў. У сумеснай дзейнасці з навучэнцамі былі зроблены аплікацыі-сімволікі “Зорка Перамогі”.

 

Святлана ШВАЧЫЧ,
намеснік дырэктара
Кармянскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий