- ШАГ

Глядзі і памятай: Хвінявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа  

 

13 мая навучэнцы 8–11-х класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна пабывалі на чарговым занятку ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”, які прайшоў пад тэмай “Глядзі і памятай” і быў прысвечаны 80-й гадавіне з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

На першым этапе абмеркавання “Мы пазнаём” лектарскія групы класаў з педагогам-мадэратарам напомнілі прысутным яшчэ раз праб стойкасць і мужнасць тых, хто першым прыняў цяжар абароны: пагранічніках, абаронцах Брэсцкай крэпасці. Успомнілі пра Пятра Кацельнікава, апошняга абаронцу цытадэлі, якога не стала 20 красавіка 2021 года. Педагог-мадэратар расказала пра тое, што 1 красавіка стартаваў рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон “Глядзі і памятай”. 

Падчас этапа “Мы разважаем” навучэнцы паразважалі над тым, чаму мы павінны берагчы памяць пра тых, хто цаною свайго жыцця адстаяў рубяжы сваёй Радзімы. Навучэнцы праглядзелі і абмеркавалі відэахроніку пра першыя дні абароны Брэсцкай крэпасці. Вучні выказалі меркаванне пра недапушчальнасць паўтарэння вайны, неабходнасць і далей беражліва захоўваць гістарычную праўду, перадаваць яе ад пакалення да пакалення.

У ходзе рэалізацыі этапа “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі чарговага пасяджэння. Прынята рашэнне прагледзець і абмеркаваць рэкамендаваныя мастацкія фільмы сямі тэматычных блокаў. У канцы сустрэчы педагог пазнаёміла з дзейнасцю ваенна-патрытычнага гуртка “Пошук” сярэдняй школы № 16 Мазыра, у ліку асноўных напрамкаў якога – ваенна-гістарычная рэканструкцыя.  

 

Н.А. МАЛЕЦ,
класны кіраўнік 10-га класа
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий