- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Тэматычны дзень “Дзьмухавец – гэта маленькае прывітанне сонца”

 

Напярэдадні Сусветнага дня дзьмухаўцоў педагогі і выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы Нягневіцкага ясляў-сада Навагрудскага раёна правялі тэматычны дзень “Дзьмухавец – гэта маленькае прывітанне сонца”.

Падчас гутаркі педагогі пазнаёмілі дзяцей з кветкай дзьмухаўца, яе будовай і асаблівасцямі развіцця, разглядалі фотаздымкі, разгадвалі загадкі, гулялі ў дыдактычныя і рухомыя гульні “Скажы, які?”, “Закончы сказ”, “Дабяжы да кветкі”. Дзеці з дапамогай мнематабліцы вывучылі верш Е.Сяровай “Дзьмухавец”. Былі прачытаныя і абмеркаваныя экалагічная казка “Маленькае сонейка” і верш Т.Сабакінай “Калі я сарву кветку”. А яшчэ, малыя даведаліся, што гэтыя немудрагелістыя расліны не толькі радуюць вока, але і вельмі карысныя для здароўя.

На прагулцы хлопчыкі і дзяўчынкі любаваліся яркімі жоўтымі дзьмухаўцамі, плялі вянкі, гулялі па дзьмухаўцовых палянках і … проста ляжалі ў асяроддзі маленькіх сонейкаў.

Тэматычны дзень садзейнічаў пашырэнню ў дашкольнікаў ведаў пра тое, колькі карысці ў гэтай маленькай кветцы, падобнай на сонейка.

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ
выхавальнік
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий