У цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Свіслацкага раёна прайшоў конкурс па развіцці рухальнай актыўнасці для дзяцей з цяжкімі фізічнымі і псіхічнымі парушэннямі “Усе разам”.
У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ЦКРНіР Свіслацкага раёна, Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы, сярэдняй школы № 2 імя Н.Масонава Свіслачы. Падабраныя арганізатарамі конкурсу практыкаванні дазволілі хлопчыкам і дзяўчынкам з асаблівасцямі ў развіцці праявіць сваю індывідуальнасць і паказаць найлепшыя вынікі.
У гэты дзень у госці да навучэнцаў з цёплымі пажаданнямі і падарункамі ў рамках праекта “Рука дапамогі” прыйшлі валанцёры цімураўскага атрада “Клопат” сярэдняй школы № 2 імя Н.Масонава Свіслачы.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве далучыліся і бацькі. Яны разам з дзецьмі ўдзельнічалі ў эстафетах і гульнях, дапамагалі выконваць практыкаванні.
Па добрай традыцыі не пакінулі без душэўнай увагі і падарункаў удзельнікаў конкурсу прадстаўнікі аддзела аховы аб’ектаў па Гродна ТАА “Еўрагандаль”.
Ірына БАРЭЛЬ,
педагог сацыяльны
цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі
Свіслацкага раёна