- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мы з бацькамі гуляем і здароўе зберагаем  

 

У рамках удзелу ў рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна!”, прымеркаванай да святкавання Дня сям’і, у старшай групе ясляў-сада № 10 Смаргоні прайшла спартландыя “Мы з бацькамі гуляем і здароўе зберагаем”.

Сумесны фізкультурны вольны час – адна з формаў актыўнага адпачынку, якую вельмі любяць і дзеці, і дарослыя. А тут яшчэ і цудоўная нагода сабрацца разам – Дзень сям’і.

Кіраўнік фізічнага выхавання ўключыла ў змест спартландыі знаёмыя выхаванцам практыкаванні ў выглядзе эстафет. Спаборнічалі дзве каманды: “Лётчыкі” і “Танкісты”. І дзеці, і дарослыя з задавальненнем бегалі з абручамі, скакалі праз скакалку, на фітболах і з мячамі, пераносілі “факел”, перакочвалі мяч адно аднаму, успомнілі дзіцячую гульню “Класікі”, пераадольвалі паласу перашкод. Дарослыя ўдзельнікі спаборніцтваў не ўступалі дзецям у спрыце, азарце, волі да перамогі. З кожнай новай эстафетай абстаноўка абвастралася. Здавалася, выйграе каманда “Лётчыкі”, але члены каманды “Танкісты” праявілі ўвесь свой спрыт і хуткасць. У выніку перамагла дружба.

Весёлая размінка дала магчымасць змяніць выгляд дзейнасці, адпачыць. А вясёлы танец “Ішоў кароль па лесе” яшчэ больш аб’яднаў усіх удзельнікаў спартландыі.

Безумоўна, такія сумесныя мерапрыемствы садзейнічаюць стварэнню і падтрыманню спрыяльнага псіхалагічнага клімату ў сям’і, фарміраванню здаровага ладу жыцця, захаванню здароўя, выхаванню пачуцця калектывізму, дружбы, узаемадапамогі, развіваюць вытрымку, увагу, дысцыплінаванасць, арганізаванасць.

Усім удзельнікам спаборніцтваў уручылі салодкія медалі.

 

Наталля МУРАШКА,
намеснік па асноўнай дзейнасці
загадчыка ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий