- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Поспехі юных спартсменаў і іх настаўнікаў  

 

У Беларусі штогод у трэцюю суботу мая адзначаецца Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Таленавітыя настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Воранаўскага раёна рыхтуюць навучэнцаў да спаборніцтваў рознага ўзроўню. Тры настаўнікі раёна падрыхтавалі прызераў рэспубліканскага ўзроўню.

У Пінску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па летнім шматбор’і “Здароўе” дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь, дзе каманда Гродзенскай вобласці заняла ганаровае 3-е месца.

У складзе зборнай каманды вобласці прынялі ўдзел тры школьніцы Воранаўскага раёна: вучаніца 11-га класа Пагародненскай сярэдняй школы Настасся Ненартовіч, вучаніца 10-га класа Радунскай сярэдняй школы Валерыя Івашкевіч і вучаніца 6-га класа Беняконскай сярэдняй школы Мальвіна Мялько.

Для Настассі Ненартовіч рэспубліканскае шматбор’е “Здароўе” ужо трэцяе за два гады. І кожны раз яна прывозіла медалі і дыпломы розных ступеняў. Гэтыя спаборніцтвы не сталі выключэннем: Настасся, Валерыя і Мальвіна прыехалі дадому рэспубліканскімі прызёрамі.

У Настассі Ненартовіч – два дыпломы 3-й ступені ў асабістым заліку сярод дзяўчат 11-га класа і парным заліку. Валерыя ўзнагароджана дзвюма дыпломамі 3-й ступені ў асабістым заліку сярод дзяўчат 10-га класа і ў парным заліку. Мальвіна ўзнагароджана дыпломам 1-й ступені ў парным заліку.

Віншуем прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў і іх настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя – Галіну Лемантовіч, Галіну Казлоўскую, Тадэвуша Казлоўскага – з годным выступленнем! Жадаем далейшых вышынь і перамог! З прафесійным святам!

 

Рэгіна ФРАНСКЕВІЧ,
метадыст Воранаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий