- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мая сям’я – мая маленькая радзіма                    

 

Тыдзень сям’і прайшоў у старшай групе № 1 ясляў-сада № 12 Навагрудка.

Сям’я – маленькая радзіма, маленькі свет, у якім ты жывеш, які заўсёды побач. Нават калі родныя табе людзі далёка, ты ўсё роўна адчуваеш іх клопат, увагу, ведаеш, што ёсць людзі, якім ты неабыякавы, якія прыйдуць да цябе на дапамогу, а парада родных людзей будзе заўжды шчырай і карыснай.

Выхавальнікамі старшай групы праведзены шэраг мерапрыемстваў, створана неабходнае развіваючае асяроддзе, падабраны матэрыялы і атрыбуты для гульнёвай і тэатралізаванай дзейнасці, дыдактычныя гульні, мастацкая літаратура па тэме “Сям’я”.

На занятку “Твая сям’я” педагогі фарміравалі ў дзяцей правільнае ўяўленне пра сям’ю, як пра людзей, якія жывуць разам, любяць адно аднаго, клапоцяцца адно пра аднаго; расказвалі пра ролю маці, бацькі, дзядулі, бабулі, сястры, брата; развівалі звязную мову. Выхаванцы вучыліся разумець ролю дарослых і дзяцей у сям’і, адчуваць радасць і гонар за тое, што ў кожнага ёсць сям’я. Дзяцей вучылі добрым, чулым, сяброўскім узаемаадносінам у сям’і і ў групе дзіцячага сада, жаданню клапаціцца пра блізкіх людзей і пачуццю прыхільнасці да іх.

А на занятку па адукацыйных абласцях “Дзіця і грамадства. Аплікацыя” “Адкуль твой род” рабяты з вялікай цікавасцю расказвалі пра членаў сваёй сям’і, некаторыя з гонарам расказвалі пра сваіх бабуль, дзядуль, прабабуль, прадзядуль, дзе яны жывуць, чым займаюцца, а затым кожнае дзіця складала радаводнае дрэва свайго роду. Выхаванцы з вялікай цікавасцю разглядвалі радаводныя дрэвы і свае, і сяброў.

З дзецьмі былі праведзены гутаркі “Тата, мама, я – дружная сям’я”, “Як дзеці дапамагаюць дома дарослым”, “Сямейны адпачынак на прыродзе”, “Чым і як парадаваць блізкіх людзей”. Дзеці расказвалі пра свае сем’і, пра сямейныя абавязкі,традыцыі, пра тое, як яны адпачываюць з татам і мамай у выхадныя дні, як дапамагаюць бабулі і дзядулі ў вёсцы.

З вялікім інтарэсам дзеці гулялі ў розныя моўныя гульні “Назаві ласкава”, “Мая мама самая-самая…”, “Каму што патрэбна для работы”
Дзеці з задавальненнем гулялі ў пальчыкавую гульню “Дружная сямейка”, ператварыўшы кожны пальчык у бабулю, дзядулю, маму, тату і сябе, а потым малявалі сваю сям’ю. З цікавасцю выхаванцы будавалі “Дом”, а затым з вялікім захапленнем гулялі ў сюжэтна-ролевыя гульні “Сям’я”, “Дзіцячы сад”, “У гасцях у бабулі”, у якіх яны замацавалі веды пра дамашні адрас, месцы працы бацькоў, дабразычлівыя адносіны да дзяцей і дарослых.

Работа ў групе вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з сем’ямі выхаванцаў. Для бацькоў была праведзена анлайн-кансультацыя “Роля сям’і ў выхаванні патрыятычных пачуццяў”. Бацькі прынялі актыўны ўдзел у анлайн- фотавыставе “Мая дружная сям’я”.

 

Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий