Дзень піянерскай дружбы

- 16:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

19 мая ў Дзень піянерскай дружбы ў Навагрудскай спецыяльнай школе-інтэрнаце прайшоў святочны збор піянерскай дружыны імя Л.Ф.Пашынскага, дэвіз якой – “Змагацца і шукаць, знайсці і не здавацца”.

На працягу некалькіх месяцаў вучні 4-х класаў рыхтаваліся да ўступлення ў піянерскую арганізацыю. І вось 19 мая 13 навучэнцаў і выхаванцаў нашай школы сталі членамі піянерскай сям’і. Пасля ўрачыстага абяцання служыць Радзіме і любіць яе навучэнцам былі павязаныя піянерскія гальштукі. Ганаровае права зрабіць гэта атрымалі лепшыя піянеры і члены БРСМ нашай школы, а таксама намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.С.Зайко і педагог-арганізатар Д.Д.Свораб.

Беларуская піянерыя з’яўляецца захавальнікам і прадаўжальнікам піянерскіх трацыцый і рытуалаў мінулага. Гэта вахты памяці, піянерскія кастры, аперацыі па зборы металалому і макулатуры, піянерскія лінейкі, шэфская дапамога і цімураўскі рух.

Сучасная піянерыя нашай установы – гэта творчыя і ініцыятыўныя дзеці і падлеткі, якія рэалізоўваюць сябе і накіроўваюць сваю энэргію на карысць роднай краіны.  

Са святам, ветэраны піянерскага руха, хлопчыкі і дзяўчынкі!

 

Вольга РАДЧАНКА,
выхавальнік
Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий