- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Экскурсія – сродак патрыятычнага выхавання  

 

Навучэнцы 5-х класаў сярэдняй школы № 7 Смаргоні адправіліся ў сталіцу Беларусі. Прыгожы і мірны Мінск сустрэў нас велічнымі і ўрачыстымі помнікамі, новымі экстраардынарнымі будынкамі.

Любоў да Радзімы пачынаецца з ведання яе гісторыі і культуры, павагі і шанавання сваіх продкаў і старэйшага пакалення. Нязменна важнымі ў выхаванні патрыятызму з’яўляюцца і экскурсіі па сваёй краіне.

Перш за ўсё мы наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Вучням удалося не толькі ўбачыць найбагацейшы калекцыйны матэрыял савецкай і нямецка-фашысцкай зброі, баявой тэхнікі, але і зразумець, якія пакуты перажылі людзі ў той далёкі час. Гэтаму спрыяла і асаблівая атмасфера музейнага комплексу.

Наша займальнае падарожжа працягнулася ў не менш цікавай Нацыянальнай Бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Пабачыўшы найбагацейшы кніжны фонд нашай краіны, мы зразумелі, якая духоўна багатая і адукаваная наша Беларусь.

Пасля экскурсіі пяцікласнікі ўсвядомілі, што яны могуць смела ганарыцца спадчынай, якую пакінулі нам продкі, што кожны з іх павінен глыбока паважаць ветэранаў і імкнуцца праславіць сваю Радзіму.

 

Людміла ЗАХАРЭВІЧ,
класны кіраўнік 5 “А” класа
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий