Міжнародны дзень музеяў у школьным музеі

- 9:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Міжнародны дзень музеяў народны гісторыка-этнаграфічны музей “Горад майстроў” сярэдняй школы № 5 Смаргоні адчыніў дзверы для многіх наведвальнікаў.

Без глыбокай павагі да нацыянальнай культурнай спадчыны немагчыма выхаваць грамадзяніна-патрыёта. А ў беларускага народа надзвычай багатая духоўная спадчына.У краіне налічваецца больш за 9 тысяч музеяў. У іх ліку і школьныя музеі – гонар любой школы, яе своеасаблівая святыня, візітоўка, з якой знаёмяць дарагіх гасцей.

Але школьны музей – гэта перш за ўсё цэнтр вучэбна-выхаваўчай і фальклорна-краязнаўчай работы. Цікава і захапляльна правяла падарожжы ў мінулае загадчык музея Людміла Яраславаўна Мусіенка. Аповед пра гісторыю нашага горада, знакамітую “Мядзведжую акадэмію” заахвоціў многіх вучняў. Па брукаванай дарозе яны трапілі ў горад майстроў: завіталі ў карчму, наведалі майстэрню гарбара, дворык ганчара, пякарню, якая славілася выпечкай абаранкаў, пабывалі ў сялянскай хаце.

На другі бок вуліцы раскінуўся кірмаш. Тут знайшлі сваё месца побытавыя рэчы беларусаў.

Сямікласнікі пасля вывучэння твора У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі” мелі магчымасць пазнаёміцца з прадметамі, апісанымі ў творы, патрымаць у руках і расказаць пра іх.

Конкурс “Этнаграфічны турнір” і інтэлектуальная гульня “Бабулін куфэрак” выклікалі вялікую цікавасць сярод наведвальнікаў. Па вачах дзяцей было бачна, што ім спадабалася ўсё.

Музей выхоўвае у вучняў любоў да роднай зямлі і павагу да спадчыны, якая засталася нам “ад прадзедаў спакон вякоў”.

 

Валянціна ТРАЙКОВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий