- ШАГ

Сям’я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог: Хвінявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа

 

25  мая навучэнцы 8-11-х класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “Сям’я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог” у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.  

На першым этапе абмеркавання ШАГа 1 “Мы пазнаём” ішла гаворка пра тое, што ў нашай краіне праблемам сям’і надаецца самая пільная ўвага. Адна з асноўных ідэй дзяржаўнай палітыкі можа быць выказана дэвізам: “Моцная сям’я – моцная дзяржава”. Найважнейшым кірункам беларускай дзяржаўнай сямейнай палітыкі з’яўляецца ахова мацярынства і дзяцінства. У краіне створана надзейная сістэма абароны сем’яў з дзецьмі, якая ўключае эканамічныя, сацыяльныя, працоўныя гарантыі і правы. Асаблівая ўвага надаецца шматдзетным сем’ям.

Наступны ШАГ – “Мы разважаем”. Абмяркоўвалася сям’я як калыска агульначалавечых каштоўнасцей. На чым жа павінна будавацца моцная сям’я? Можа быць, на даверы і любові? А можа, на ўзаемапавазе і ўзаемаразуменні? Вядома ж, усё гэта складнікі моцнага падмурка для сям’і – сямейных каштоўнасцей. Сямейныя каштоўнасці – гэта яшчэ звычаі і традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Навучэнцы актыўна ўключыліся ў абмеркаванне гэтага пытання, а таксама распавядалі прысутным пра традыцыі сваёй сям’і.

Апошні крок – “Мы дзейнічаем”. У межах гэтага этапу навучэнцы паспрабавалі пабудаваць сваю піраміду каштоўнасцей і растлумачылі свой выбар. Прысутныя атрымалі памятку “Сямейныя каштоўнасці”.

 

М.М.ЦІЛІГУЗАВА,
класны кіраўнік 9-га класа
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий