- ШАГ

Сям’я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог: сярэдняя школа № 1 Смаргоні

 

Пра сям’ю як калыску агульначалавечых каштоўнасцей разважалі ў сярэдняй школе № 1 Смаргоні ў рамках праекта ШАГ. Круглы стол прайшоў з удзелам вучняў 10–11-х класаў і іх класных кіраўнікоў Марыны Грынчук і Марыі Кузьміч.

З першага блока “Дабрабыт сям’і – залог развіцця і прагрэсу краіны” вучні даведаліся, што сацыяльная абарона сям’і, паляпшэнне яе становішча ў грамадстве – прыярытэты дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Найважнейшым кірункам беларускай дзяржаўнай сямейнай палітыкі з’яўляецца ахова мацярынства і дзяцінства.

Пры рэалізацыі другога інфармацыйнага блока старшакласнікі выводзілі формулу сямейнага шчасця. Галоўным складнікам гэтай формулы назвалі любоў. Удзельнікі мерапрыемства тлумачылі, што яна выяўляецца ў пяшчоце ў адносінах да родных, у жаданні пра іх клапаціцца, абараняць, быць увесь час побач.

У рамках практычнага этапу навучэнцы будавалі піраміду каштоўнасцей і тлумачылі свой выбар. Павага, паразуменне, даверныя зносіны – галоўныя сямейныя каштоўнасці для старшакласнікаў. Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем расказвалі пра традыцыі сваёй сям’і, сярод якіх сумесныя чаяванні, падарожжы, святы і незвычайныя віншаванні, адпачынак на прыродзе.

Падводзячы вынікі, вучні зрабілі выснову, што захаванне сямейных каштоўнасцей з’яўляецца асноўнай задачай кожнага пакалення.

 

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий