- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Сафія Бараян – у фінале рэспубліканскага конкурсу

 

Рэспубліканскі творчы радыёконкурс “Маладыя таленты Беларусі”, які праводзіцца Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё, лічыцца адным з самых прэстыжных у юных музыкаў і іх настаўнікаў.

Конкурс праводзіўся ў тры туры. У першым прынялі ўдзел 630 салістаў і калектываў з усёй краіны. У другі тур прайшлі 389 удзельнікаў. Трэці тур стартаваў 23 красавіка, у ім прынялі ўдзел 257 салістаў і калектываў. Варта адзначыць, што гэтая лічба стала рэкорднай па колькасці фіналістаў за апошнія некалькі гадоў. Для сольных нумароў у трэцім туры былі арганізаваны жывыя праслухоўванні.

Узорны аркестр рускіх народных інструментаў сярэдняй школы № 5 Смаргоні прыняў удзел у гэтым творчым праекце і атрымаў званне дыпламанта. Сафія Бараян, навучэнка па класу домры, стала фіналісткай конкурсу.

Узначальваў журы народны артыст Беларусі, кіраўнік папулярнага ансамбля “Бяседа”, кампазітар Леанід Захлеўны. У складзе камісіі таксама прысутнічалі старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч, беларуская спявачка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева і шмат іншых вядомых музычных дзеячаў нашай краіны.

 

Валянціна РУСЕЦКАЯ,
настаўнік музыкі
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий