- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Раўненне на Піянерыю  

 

У Воранава адбыўся раённы піянерскі злёт “Раўненне на Піянерыю”. На свята дзяцінства і юнацтва прыехалі члены піянерскіх атрадаў з усіх школ раёна. Не засталіся ў баку і прадстаўнікі піянерскай дружыны Клайшанскай базавай школы.

Лепшыя актывісты школ і іншых устаноў атрымалі падзякі ад старшыні раённага савета БРПА Я.А.Клімянковай. Сярод іх быў і Арсеній Паўловіч з нашай піянерскай дружыны. Ён атрымаў грамату за 3-е месца ў Рэспубліканскім праекце “Пазнай Беларусь”.

Працягнуў мерапрыемства запальны флэшмоб. Калі танцавалі воранаўскія дзеці, рабяты з іншых піянерскіх атрадаў не стаялі ў баку абыякава, яны з задавальненнем далучаліся да актыўнасці.

Для ўдзельнікаў арганізавалі пяць інтэрактыўных гульнявых пляцовак. Пляцоўка № 1 – “Піянерская гульнявая”, дзе дзеці скакалі ў класікі, знаёміліся адно з адным. На пляцоўцы № 2 піянеры ўдзельнічалі ў “Вясёлым твістынгу”. Гульня настолькі зацягнула хлопчыкаў і дзяўчынак, што яны не хацелі адтуль сыходзіць. Таксама ім спадабалася пляцоўка № 3 “Фотасушка ў чорна-белым”. Там піянеры рабілі арыгінальныя фота, тыя адразу з’яўляліся і сушыліся на пляцоўцы. У кропцы № 4 – “Піянерскі танцпляц” – дзеці прыгадалі піянерскія песні і патанцавалі. Самай запамінальнай стала пляцоўка № 5 “Піянерскія фарбы”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі рознакаляровымі крэйдамі намалявалі сімвал БРПА і зрабілі сумеснае фота.

Са свята дружбы і яднання дзеці ад’язджалі, поўныя новых яркіх уражанняў. Піянерскі злёт падарыў ім сяброў, добры настрой і галоўнае – чароўныя ўспаміны.

 

Крысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий