- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Развітанне з пачатковай школай

 

28 мая важнай падзеяй для чацвёртакласнікаў Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна стала святочная праграма “Да пабачэння, пачатковая школа!”. На мерапрыемства былі запрошаны бацькі, настаўнікі і вучні школы.

Свята пачалося з вальса, у якім чацвёртакласнікі закружыліся разам з навучэнцамі 9-га класа. Затым ім неабходна было паказаць, чаму яны навучыліся ў школе за чатыры гады. Вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі і паспяхова справіліся з усімі прапанаванымі заданнямі.

З вялікім задавальненнем выпускнікі разам са сваімі бацькамі ўдзельнічалі ў конкурсах. Сваё тэатральнае майстэрства чацвёртакласнікі прадставілі ў выглядзе сцэнак-мініяцюр на тэму школьнага жыцця.

Вядучыя правялі “экзамен” з бацькамі, пасля чаго тыя таксама былі “пераведзены” у пяты клас.

У час правядзення святочнага мерапрыемства вучні 4-га класа ўспаміналі, якімі маленькімі і нерашучымі прыйшлі яны ў першы клас, як сустракала іх першая настаўніца, як “не слухаліся” іх першыя літары.

На працягу свята гучалі цудоўныя песні пра школу, вучні адрасавалі словы падзякі адміністрацыі школы і настаўнікам, якія іх вучылі, а таксама падарылі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

З віншавальным словам да чацвёртакласнікаў звярнулася дырэктар школы Наталля Парамонава і ўручыла ім дыпломы аб заканчэнні пачатковай школы. Цёплыя словы віншавання і пажаданні прагучалі ад першай настаўніцы Таццяны Пелеш.

Напрыканцы свята дзеці звярнуліся да сваіх бацькоў, а ад іх атрымалі бацькоўскі наказ на паспяховую вучобу.

Свята прайшло ў добразычлівай атмасферы. Вучням не зусім хацелася развітвацца з пачатковай школай. Але яны разумеюць, што іх чакае ўжо больш сур’ёзны этап школьнага жыцця, дзе будуць ужо больш сурёзныя мэты, якіх яны будуць дасягаць.

 

Таццяна ПЕЛЕШ,
настаўнік пачатковых класаў
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий