- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Няхай яркае сонца свеціць усім дзецям на свеце

 

1 чэрвеня ў Смаргонскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці з выхаванцамі сярэдніх груп прайшло спартыўнае свята, прысвечанае Дню абароны дзяцей “Няхай яркае сонца свеціць усім дзецям на свеце”.

     

Мы пастараліся ў гэты дзень стварыць святочную атмасферу і парадаваць дзяцей вясёлымі эстафетамі, гульнямі, песнямі, скокамі. Свята праходзіла на стадыёне дзіцячага садка, гучала вясёлая музыка, ствараючы вясёлы настрой у дзяцей. Спачатку малыя распавядалі, якія правы чалавека яны ведаюць. Затым праспявалі песню “Дзяцінства – гэта я і ты”. У госці на свята прыйшла Перашкода-няўмеха. Разам з ёю дзеці адрывалі пялёстак рамонка і адгадвалі загадкі, якія хаваліся ў гэтым пялёстку. Затым, пасля невялікай размінкі, выхаванцы падзяліліся на дзве каманды – “Пчолкі” і “Матылі” і спаборнічалі ў эстафетах “Курачка Раба”, “Канёк – гарбунок”, “Кот у ботах”, “Калабок”, “Па шчупаковым загадзе”. Дзеці паказалі сваю шпаркасць, спрыт, арганізаванасць, а таксама як могуць падтрымліваць адно аднаго ў спаборнцтвах.

У канцы нашага спартыўнага свята ўдзельнікі пакружылі ў карагодзе пад вясёлыя песні, адправіліся на цягніку па станцыях з гульнямі, а пасля атрымалі салодкія прызы і паветраныя шарыкі.

Але свята працягвалася. На прагулачных пляцоўках было таксама весела. Да дзяцей прыйшлі ў госці вясёлыя клоўны, якія спявалі з малымі дзіцячыя песні, гулялі ў вясёлыя гульні і эстафеты. Было прыемна бачыць радасныя дзіцячыя твары і чуць вясёлы дзіцячы смех. Выхаванцы малявалі на асфальце каляровымі крэйдамі. У дзіцячых малюнках можна было ўбачыць прыроду, сяброў, родных і блізкіх людзей.

 

Вольга ПЯТКЕВІЧ,
кіраўнік фізічнага выхавання
дашкольнага  цэнтра  развіцця дзіцяці  Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий