Утульны дом для дашкалят

- 12:20Стиль работы

 

Валянціна КЕНЦЬ,
метадыст
ДВМУ “Воранаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”,
Гродзенская вобласць

 

 

Ёсць у Воранаўскім раёне невялікая ўстанова дашкольнай адукацыі – яслі-сад вёскі Пагародна, якую наведваюць 34 выхаванцы.

Калектыў установы – адзіная педагагічная каманда, якая працуе па прынцыпу “заўсёды ўперад”.

Дзіцячы сад – гэта цёплы дом, дзе выхаванцы гуляюць, слухаюць казкі, спяваюць песні, танцуюць, займаюцца, выконваюць элементарныя працоўныя даручэнні, узаемадзейнічаюць з аднагодкамі і дарослымі.

Педагагічны калектыў ясляў-сада характэрызуецца энтузіязмам, добрасумленнасцю, ініцыятывай і шчырай зацікаўленасцю. Асноўная мэта ўстановы дашкольнай адукацыі – стварэнне якасных умоў для забеспячэння рознабаковага развіцця кожнага выхаванца.

Вялікую ўвагу педагогі надаюць узбагачэнню прадметна-прасторавага асяроддзя групавых памяшканняў, гульнявых пляцовак і тэрыторыі дзіцячага сада ў цэлым.

У групах створана насычанае развіваючае асяроддзе, якое дазваляе развіваць дашкольнікаў у інтэлектуальным, эстэтычным, фізічным кірунку. Забяспечана змястоўнасць напаўнення куткоў бяспекі, куткоў пазнавальнай практычнай дзейнасці, куткоў тэатральна-гульнёвай дзейнасці, фізкультурных і музычных куткоў. Навакольныя прадметы служаць выхаванцам крыніцай ведаў, эмоцый, здароўя.

Паколькі вядучым відам дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца гульня, шмат увагі надаюць педагогі аснашчанасці куткоў сюжэтна-ролевых гульняў, дзе маюць магчымасць задаволіць свае гульнёвыя патрэбы як дзяўчынкі, так і хлопчыкі. Тэматыка сюжэтна-ролевых гульняў разнастайная: “Бальніца”, “Аптэка”, “Магазін”, “Сям’я”, “Аўтазаправачная станцыя”, “Салон прыгажосці”, “Банкамат”, “Майстар”, “Гараж” і іншыя.

У наяўнасці ў групах вялікая колькасць дыдактычных гульняў і дапаможнікаў па экалогіі, матэматыцы, на развіццё дробнай маторыкі рук.

Дорыць радасць і дарослым, і малым тэрыторыя ясляў-сада. Кожны год калектыў прадстаўляе сучасныя прыёмы добраўпарадкавання і азелянення тэрыторыі, разнастайнасць дэкаратыўных элементаў і малых архітэктурных форм ва ўпрыгожванні тэрыторыі, наяўнасць у гульнявых зонах вясковага падворка з калодзежам, гаспадарчымі пабудовамі і хатняй жывёлай, пчалінай пасекі, невялікага вадаёма. Рукамі педагогаў уладкавана “сцежка здароўя”, зроблена абсталяванне для кідання і пракатванняў з мячом, нанізвання кольцаў.

Гонарам дашкольнай установы з’яўляецца метэапляцоўка, дзе дзеці разам з выхавальнікамі назіраюць за прыроднымі з’явамі, знаёмяцца з вымяральнымі прыборамі, праводзяць вопыты і эксперыменты, робяць замалёўкі пра ўбачанае вакол. Метэапляцоўка дапамагае разнастаіць штодзённыя прагулкі дашкольнікаў на свежым паветры і пазнаёміць іх са светам назіранняў і адкрыццяў.

Для фарміравання і замацоўвання ў выхаванцаў уяўленняў аб жывой і нежывой прыродзе створана экалагічная сцяжынка. Маршрут сцяжынкі ўключае ў сябе 16 станцый, а падарожнічаць з дзецьмі па сцежцы дапамагаюць гаспадар сцежкі Мудры Лесавічок і яго сябры-памочнікі Добры гном, Доктар Айбаліт, Бабуля Ганна і дзед Васіль, Прыгажуня Рабінушка, Таптыжкін, Каралева Ружа, Царэўна Жабка, Працавіты Мураш, Графіня Яблынька. У якасці аб’ектаў сцяжынкі выбраны розныя віды дзікарослых і культурных раслін, лекавыя расліны, клумбы, розныя віды дрэў, кустоў, прадстаўнікі жывёльнага свету, краявідныя ландшафтныя кампазіцыі, малыя архітэктурныя формы.

Тэматыка і формы работы, якія праводзяцца на экалагічнай сцежцы, розныя, і залежаць ад ўзроставага складу выхаванцаў. Падчас прагулак, экскурсій па экалагічнай сцежцы дзеці гуляюць, эксперыментуюць, назіраюць, атрымліваюць навыкі арыентавання ў часе і прасторы, робяць элементарныя высновы. У іх развіваюцца памяць, гаворка, мысленне, а самае галоўнае – выхоўваецца любоў да прыроды, жаданне яе берагчы і захоўваць.

Арганізавана работа тэматычнай пляцоўкі па правілах дарожнага руху, дзе дашкольнікі адпрацоўваюць навыкі бяспечных паводзін на дарозе, вывучаюць дарожныя знакі, вырашаюць праблемныя сітуацыі.

Калектыў установы прымае актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах.

На працягу шэрагу апошніх гадоў яслі-сад займае першае месца ў раённым конкурсе на лепшую арганізацыю работы па якасці дашкольнай адукацыі.

Самымі значнымі дасягненнямі мінулага года з’яўляюцца першыя месцы ў раённым этапе абласнога конкурса экалагічных сцяжынак, раённым конкурсе на лепшае афармленне тэрыторыі да летняга аздараўленчага перыяда, раённым конкурсе на лепшую самаробную кнігу па беларускіх народных казках; першае і другое месцы ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку і трэцяе месца ў раённым этапе рэспубліканскага конкурса праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энэргамарафон-2020”.

Пад кіраўніцтвам загадчыка Гайдуль І.А. вядзецца сістэматычная работа па павышэнні ўзроўню прафесійнага майстэрства педагогаў. Гэта пацвярджаецца пакуль яшчэ не вельмі высокімі, але ж добрымі вынікамі ўдзелу ў абласных конкурсах. У скарбонцы ўстановы другое месца ў абласным конкурсе на лепшую арганізацыю развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя ў групе ўстановы дашкольнай адукацыі ў намінацыі “Лепшае групавое памяшканне сельскай установы дашкольнай адукацыі”, другое месца ў абласным конкурсе “Арганізацыя экалагічнай сцяжынкі на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі”, трэцяе месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.

Дзякуючы сумесным намаганням усяго калектыву ва ўстанове створана камфортнае прадметна-развіваючае асяроддзе, у якім эфектыўна развіваюцца дзіцячыя здольнасці, патрэбы і інтарэсы, вырашаліся і вырашаюцца задачы павышэння якасці дашкольнай адукацыі, дасягаліся і дасягаюцца намечаныя мэты.

Пажадаем калектыву Пагародзенскага ясляў-сада далейшых творчых поспехаў і плённай працы.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий