- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вандроўка ў Станькава

 

Летнія канікулы для хлопчыкаў і дзяўчынак 2-3-х класаў сярэдняй школы № 5 Смаргоні пачаліся з доўгачаканага падарожжа па родным краі. Пачаткоўцы атрымалі выдатную магчымасць пабываць у Цэнтры экалагічнага турызму «Станькава».

Спачатку экскурсіі дзеці пазнаёміліся з бытам партызан. У лагеры прадстаўлены дзесяць зямлянак: штабная з радыёстанцыяй, жылыя, друкарня, каравульная, зброевая майстэрня, лясная школа, санчастка.

Вучні даведаліся, што на барацьбу з ворагам падняліся ўсе ад малога да вялікага. Дзяцей ўразіла тое, што нават іх равеснікі змагаліся нароўні з дарослымі.

Лясная сцежка прывяла хлопчыкаў і дзяўчынак да «Ляснога вартаўніка» – дубу, узрост якога больш за 500 гадоў. Абняўшы гэта магутнае дрэва, дзеці загадалі свае самыя запаветныя жаданні.

Падарожжа працягнулася ў заалагічным садзе. На тэматычных пляцоўках былі прадстаўлены млекакормячыя і птушкі розных шырот. Ва ўтульных хатках-вальерах размясціліся зубры, які, ламы, ваўкі, алені, казулі, лані, яноты, афрыканскія страусы і многія іншыя жывёлы .

У канцы падарожжа юныя турысты з задавальненнем пракаціліся верхам на конях.

Незабыўныя ўражанні яшчэ надоўга застануцца ў памяці пачаткоўцаў.

 

Таццяна КСЯНЕВІЧ, Валянціна ЧУНКЕВІЧ,
настаўнікі пачатковых класаў
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий