- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Навыкі дапрызыўной падрыхтоўкі

 

Апошні дзень вучэбна-палявых збораў для юнакоў і дзяўчат Зэльвенскага раёна, якія навучаюцца ў Цэнтры дапрызыўной і медыцынскай падрыхтоўкі, закончыўся прыёмам нарматываў і адпрацоўкай тэхнікі правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.

Усе атрыманыя за навучальны год веды хлопцы і дзяўчаты павінны былі прадэманстраваць сваім педагогам. Юнакі паказалі, як умеюць збіраць і разбіраць аўтамат, падцягвацца, бегаць, выконваць страявыя каманды. Дзяўчата – як патрэбна аказваць першую дапамогу, а таксама прадставілі комплекс мерапрыемстваў сама- і ўзаемадапамогі, накіраваных на выратаванне чалавека пры пагрозах яго жыццю.

 Начальнік абасобленай групы Слонімскага і Зэльвенскага ваеннага камісарыята Я.А.Шышко, які прымаў удзел у мерапрыемстве, з гонарам адзначыў, што ўсе навучэнцы прасякнуты пачуццём асабістай адказнасці за выкананне канстытуцыйнага абавязку па абароне Рэспублікі Беларусь.

 

Наталля СУПРУН,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Дзярэчынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Зэльвенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий