- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Паход на возера вёскі Драбішуны

 

У Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна ёсць добрая традыцыя – адпраўляцца ў паход з дзецьмі па малой радзіме ў гонар заканчэння навучальнага года. Гэта выдатная магчымасць адпачыць, спазнаць нешта новае, набрацца ўражанняў.

4 чэрвеня вучні пачатковых класаў разам з класнымі кіраўнікамі адправіліся ў паход на возера вёскі Драбішуны. Перад пачаткам паходу дзеці пазнаёміліся з правіламі турыста, расказалі па якім маршруце будуць рухацца. Усім было дадзена заданне падчас руху заўважыць нешта цікавае і дзіўнае, і дзеці многае заўважылі: і маленькіх шпакоў, якія вучыліся лятаць, і магутны дуб, і лебедзей, і бусла ў гняздзе, і квітнеючы рапс. Падчас паходу пачаткощцы наведалі алею Памяці на пагранзаставе “Драбішуны”, пабывалі ў дубовай алеі, убачылі як плаваюць лебедзі на возеры і рыбакі ловяць рыбу.

Потым смажылі на вогнішчы сала і каўбасу, запякалі бульбу. Пасля актыўнага адпачынку маленькія турысты гулялі ў розныя гульні з мячом, скакалі на скакалцы, аглядалі ваколіцы, фатаграфаваліся. Усе стаміліся, але дамоў вярталіся задаволеныя і шчаслівыя.

 

Тэрэса ГЛУШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 2-га класа
Паляцкішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий