- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Экалагічны дзень у смаргонскім ДЦРД

 

Дзеці другой малодшай групы смаргонскага дашкольнага  цэнтра  развіцця дзіцяці здзейснілі экскурсію па экасцежцы пад назвай Экалагічны дзень. Мэтай ставілася прыцягненне ўвагі дзяцей да праблемы захавання навакольнага асяроддзя, выхаванне беражлівых і ўважлівых адносін да прыроды, фарміраванне асноў экалагічнай культуры.

Пад вясёлую музыку дзеці зайшлі ў фізкультурную залу. Далей прайшла займальная размінка, выхаванцы ішлі паміж дрэвамі, кустамі, на носочках, на пятачках, у паўпрысядзе, беглі адно за адным. І так мы дайшлі да нашай экасцежкі. Дашкалятам трэба было басанож прайсці па драўлянай лесвічцы, наступаючы на кожную перакладзіну, стаць у скрыначкі, у якіх ляжалі каштаны, жалуды, а таксама ў абручы, якія былі напоўнены фламастарамі, гузікамі, анучкамі. Далей дзеці ішлі па бервяне, уяўляючы, што яно пракладзена праз раку, затым ім трэба было пераскокваць праз купіны, нібы гэта балота. Дзецям вельмі падабалася праходзіць па экасцежцы, бо, становячыся на розныя прадметы, яны атрымлівалі розныя адчуванні (мяккай, цвёрдай, слізгальнай, колкай паверхні і г.д). Гэта выклікала ў іх мора эмоцый і захаплення.

Экалагічная сцежка дазволіла правесці прафілактыку і карэкцыю здароўя дзяцей у гульнявой форме. Да таго ж, такія дзеянні дапамагаюць развіваць фізічную сілу, гнуткасць, каардынацыю рухаў дзіцяці.

А ў канцы нашай экскурсіі пад музычны спеў птушак малыя селі на дываны з маленькімі калючымі мячыкамі і зрабілі сабе самамасаж рук, далонек, ног і ступняў. Вось такая цікавая экскурсія па экасцежцы ў нас атрымалася.

 

Вольга ПЯТКЕВІЧ,
кіраўнік фізічнага выхавання
Дашкольнага  цэнтра  развіцця дзіцяці  Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

+2

Добавить комментарий