- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Падарожжа на радзіму Янкі Купалы  

 

Вучні паралелі 7-х классаў разам са сваімі настаўнікамі сярэдняй школы № 5 Смаргоні адправіліся на экскурсію ў мемарыяльны запаведнік “Вязынка” – на радзіму славутага песняра беларускай зямлі Янкі Купалы.

На цэнтальнай алеі стаіць помнік песняру, які стварыў Заір Азгур. Ён уяўляе сабою пагрудны бронзавы бюст паэта на чорным пастаменце. На ім радкі з купалаўскага верша. У дзяцей адразу склалася ўражанне, что нібыта сам паэт сустракае гасцей у доме свайго дзяцінства.

Вучні наведалі хату, дзе больш чым стагоддзе назад жылі і працавалі бацькі Янкі Купалы і нарадзіўся сам паэт, пазнаёміліся з экспазіцыяй. Тут у мэмарыяльным пакоі захоўваюцца некаторыя асабістыя рэчы бацькоў песняра, прылады працы, мэбля, посуд. Дэманструюцца таксама копіі архіўных дакумэнтаў, аўтабіяграфічных матэрыялаў, фотаздымкі, якія адлюстроўваюць дзіцячыя і юнацкія гады паэта. Вельмі цікава было разглядаць экспанаты і слухаць, як раней жылі людзі і чым займаліся.

На тэрыторыі запаведніка “Вязынка” знаходзіцца гарадзішча ІІ-V стст., стаў, крыніца, валуны з высечанымі на іх радкамі вершаў паэта, частка старога саду былога фальварку, пасадкі дубовага гаю, зробленыя беларускімі пісьменнікамі да 100-годдзя з дня нараджэння паэта, канцэртная эстрада.

Пад час экскурсіі вучні змаглі паглыбіць свае веды пра жыццёвы шлях пісьменніка, убачыць яго асабістыя рэчы, кнігі, дзякуючы сучасным тэхналогіям змаглі перанесціся ў той час, калі жыў паэт, пагартаць старонкі яго кніг, а таксама ўбачыць самаго паэта, пачуць яго голас. Школьнікі з цікавасцю слухалі вершы Янкі Купалы.

Экскурсія па мемарыяльнаму запаведніку “Вязынка” пакінула ў вучняў самыя яркія ўражанні.

 

Ганна ІВАНОВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий