- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Нацкія пяцікласнікі сустрэліся зноў

 

Прайшло ўсяго некалькі дзён, як адзвінеў апошні званок, а пяцікласнікі Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы Воранаўскага раёна  вырашылі сабрацца разам, каб адпачыць, весела і з карысцю правесці вольны час. Было  вырашана схадзіць на “зорачку” – так называюць маляўнічая паляна ў лясным масіве недалёка ад Начы.

Ідучы праз рапсавае поле, дзеці слухалі аповед, чаму гэта месца так называецца. Ім было цікава даведацца, што яшчэ ў далёкія 70-80-я гады мінулага стагоддзя, калі іх дзядулі і бабулі вучыліся ў школе, на паляне ладзіліся піянерскія святы, у прыватнасці святкаваўся дзень нараджэння піянерскай арганізацыі. На траве была выразана вылікая зорка, у якой гарэў піянерскі касцёр. З таго часу  паляна стала любімым месцам для жыхароў Начы. Тут збіраюцца як дарослыя, так і дзеці, каб  пабавіць час, адпачыць пасля працоўнага дня. Штогод тут праходзіць  раённы турыстычны злёт,  асенні школьны лёгкаатлетычны крос, зарніца, іншыя мерапрыемствы. Сюды здзяйсняюць велапаходы  вучні суседніх школ.    

Вось і “зорачка”. На гэты раз тут ужо размясціліся вучні Клайшанскай базавай школы.  Нам вельмі прыемна, што гэта цудоўнае месца палюбілася многім.

А мы крочым далей. Лес вітае нас пахам хвоі, ляснымі ландышамі, спевам птушак. Дзеці гутараць, смяюцца, любуюцца прыродай, дыхаюць свежым паветрам. Хутка знаходзім палянку для адпачынку. Першай справай было падрыхтаваць месца для кастра, захоўваючы правілы бяспекі. Агонь разгарэўся хутка, дзеці смажылі каўбаскі, з апетытам елі іх. Хтосьці прапанаваў падсмажыць зефір. Незвычайна, але сапраўды смачна. Падсілкаваўшыся, вучні пачалі гуляць  у выбівалу, даганялкі, хованкі, глухі тэлефон… Потым майстравалі “тарзанку”, каталіся на ёй, фатаграфаваліся, расказвалі цікавыя гісторыі, адгадвалі загадкі.

Час прайшоў хутка і з карысцю для здароўя. Дадому вярталіся бадзёрыя і радасныя. Сапраўды, лета – вясёлая пара!

                                          

Ірына УРУБЛЕЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5-га класа,
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий