- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дзень падарожжаў у “Весельчаку”

 

Выхаванцы лагера “Весяльчак”, які працуе на базе Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна 15 чэрвеня наведалі краязнаўчы музей Дзятлава і славутыя мясціны раённага цэнтра ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”.

Падчас наведвання музея хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся ў горадзе і раёне, пра герояў ваеннага часу, змаглі разгледзець сярод экспанатаў ваенную форму, зброю, прадметы быту савецкіх салдат, фотаздымкі, дакументы і інш.

Таксама выхаванцы пазнаёміліся з прадметамі побыту дзятлаўчан і жыхароў раёна перыяду ХІХ–ХХ стст. і пазнаёміліся з карцінамі вядомых і мясцовых мастакоў, якія адлюстроўвалі на сваіх палотнах горад Дзятлава і вёскі раёна. Цікавай і запамінальнай была выстава экспанатаў, прысвечаная жыццю людзей у перыяд існавання СССР.

Уражаныя ад убачанага і пачутага задаволеныя школьнікі вярнуліся ў лагер. Яшчэ больш пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны выхаванцы даведаюцца 22 чэрвеня, калі ў лагеры будзе праходзіць дзень “Ніхто не забыты, нішто не забыта”.

 

Ала ЛАЗОВІК,
дырэктар аздараўленчага лагера “Весяльчак” 
Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий