- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дзень грамадзяніна ў лагеры працы і адпачынку

 

У лагеры працы і адпачынку “Парастак” Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прайшоў дзень грамадзяніна, прымеркаваны да Года народнага адзінства.

З хлопцамі і дзяўчатамі была праведзена віктарына “Незвычайнае побач: ці ведаеш ты родны край?”. Яны “адправіліся” у падарожжа па станцыях “Тая, што зараз Беларуссю завецца”, “Беларусь пад сонцам стагоддзяў” і інш. Шмат цікавых і няпростых пытанняў чакала выхаванцаў лагера ў віктарыне. Але ў нашых дзяцей добрыя веды пра свой край і сваю краіну. Вадзім Шуляк, Марта Шасцель, Жэня Арцюх, Саша Шыдлоўскі, Даша Радзюк і Вікторыя Ламака ўпэўнена адказвалі на пытанні вядучага.

Гадзіна зносін “Мудрыя прытчы” спрыяла развіццю культуры самапазнання, самаразвіцця, самавыхавання. Выхаванцы лагера “падняліся” на вяршыню гары, якая сімвалізуе мудрасць, разважаючы над глыбокім сэнсам прытчаў. Тут праявілі сябе Андрэй Камар, Антон Зубрык, Ліза Бужынская, Даша Сап’янік, Арцём Марушка.

Ну а каб крышачку адпачыць пасля інтэлектуальных мерапрыемстваў, Аляксей Хвіневіч і Вадзім Шуляк арганізавалі і правялі на свежым паветры. рухомыя гульні. А паколькі “Парастак” – лагер працы і адпачынку, у гэты дзень нашы выхаванцы яшчэ і адправіліся на палі СВК “Нягневічы” на праполку зерневых культур.

 

Марына СЯВЕЦ,
дырэктар лагера працы і адпачынку “Парастак”
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий