- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дзень Нептуна ў “Весельчаку”  

 

18 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры “Весяльчак” Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы прайшоў Дзень Нептуна. 

У гэты дзень спачатку выхаванцы сустрэліся з валеолагам Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталляй Юрэня, якая давяла да ведама дзяцей правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, у лесе, пры ўкусах насякомых, правілы прафілактыкі каронавірусу. Напрыканцы гутаркі валеолаг уручыла ўсім памяткі па правілах асабістай гігіены.

А далей пачалося яскравае забаўляльнае і запамінальнае свята “У гасцях у Нептуна”. Да мерапрыемства выхаванцы падрыхтавалі газету пра яго падводнае царства, танец і песні. Нептун быў вельмі рады бачыць гасцей у сваім царстве. Ён загадаў знайсці схаваныя рыбкі, на якіх былі напісаны заданні для выхаванцаў.

Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах: разгадвалі рэбусы, шукалі лішні прадмет, адгадвалі загадкі, выяўлялі самага трапнага выхаванца. Асабліва хлопчыкам і дзяўчынкам спадабаўся апошні конкурс – “Самы сухі”. Дзеці падзяліліся на дзве каманды і аблівалі сапернікаў вадой. Падводнае царства Нептуна напоўнілася вясёлым смехам і радасцю дзяцей. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.

 

Ала ЛАЗОВІК, Таццяна ЛАЗОВІК,
аздараўленчы лагер “Весяльчак”,
Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий