- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Патрыятычная эстафета на любчанскай зямлі  

 

18 чэрвеня любчанская зямля сустракала патрыятычную эстафету перадачы Вечнага агню “80 гадоў смутку і памяці”, якая стартавала ў Гродзенскай вобласці. У мемарыяльных мерапрыемствах прынялі ўдзел выхаванцы аздараўленчага лагера Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне заўсёды было важным і актуальным. Немагчыма вырасціць сапраўднага грамадзяніна без паважлівага стаўлення да сваіх вытокаў, любові да сваёй Радзімы, да яе традыцый.

Для нашага пасёлка вялікі гонар прымаць удзел у гэтай эстафеце. Аўтакалону сустракалі каля брацкай магілы савецкім воінам і партызанам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Усіх, хто прыйшоў на гэты мітынг, аб’ядноўвала агульнае пачуццё, свядомасць таго, што памяць пра далёкую вайну незабыўная. 80 гадоў аддзяляе нас ад таго жудаснага дня, калі ў жыццё кожнага чалавека краіны ўвайшло страшнае слова “вайна”.

Выхаванцы нашага аздараўленчага лагера сталі ўдзельнікамі мітынгу. З вялікай адказнасцю нашы дзеці аднесліся да гэтага мерапрыемства: вывучылі вершы, падрыхтавалі кветкі.

Лампада стала сімвалам падзякі героям, якія набліжалі перамогу, змагаючыся на полі бітвы, працуючы ў шпіталях і ў тыле.

Вечны агонь пераадолеў сотні кіламетраў, пакінуўшы сваё цяпло ля падножжа дзясяткаў воінскіх пахаванняў ва ўсіх раёнах вобласці.

Хвіліна маўчання і ўскладанне кветак – ушанаванне памяці загінулых у той страшнай вайне .

 

Жанна БЕДУНКЕВІЧ,
дырэктар школьнага лагера
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий