- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Скарбы Гродзеншчыны  

 

У рамках рэспубліканскага экскурсійнага марафону “Дзіцячы аўтацягнік” з мэтай фарміравання патрыятызму, духоўна-маральных кампетэнцый, прыцягнення ў пазнаваўчую дзейнасць выхаванцаў аздараўленчага лагера “Летняя акварэлька” Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна была арганізавана экскурсія ў Жыровічы.

Выхаванцы наведалі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр, Успенскі сабор, пазнаёміліся з гісторыяй яўлення маленькай цудатворнай іконы Божай Маці, якая сёння ўваходзіць у сотню самых ушаноўваемых святынь праваслаўнага свету, а таксама пабывалі ў цудоўнай сядзібе Солтана, дзе на 55 гектарах раскінуўся прыгожы сад з вялікай колькасцю дзікіх жывёл, якія жывуць у вялікіх вальерах і зусім не баяцца людзей.

Дзеці атрымалі вялікае задавальненне ад зносін з жывёламі, шмат уражанняў ад гістарычных звестак і дасягненняў сучаснасці. Яны пакінулі Жыровічы з добрым настроем і жаданнем яшчэ раз сюды вярнуцца.

 

Таццяна РАЖКО, дырэктар 
Жанна СВІБ,
старшы выхавальнік 
аздараўленчага лагера “Летняя акварэлька”
Вензавецкага  дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий