- ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Патрыятычнае выхаванне ў аздараўленчым лагеры  

 

Традыцыйна ў Кармянскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў чэрвені функцыянуе аздараўленчы лагер.

Сёлета адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчых мерапрыемстваў з навучэнцамі было вызначана патрыятычнае выхаванне. Рэалізуючы гэты кірунак, мы з дзецьмі здзейснілі экскурсіі на Алею Славы Герояў Вялікай Айчыннай вайны, да мемарыяльнага памятнага знака ахвярам “Халакоста”, да памятнага знака на месцы расстрэлу мірных жыхароў г.п. Карма. Навучэнцы з задавальненнем наводзілі парадак на тэрыторыі помнікаў, прыняўшы ўдзел у працоўным дэсанце “Не пакінем без клопату”.

Дзецям цікава было даведацца пра гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны, пра ваенную гісторыю нашага рэгіёну. Выхавальнікі распавялі навучэнцам пра воінаў, якія загінулі ў гады вайны ў Кармянскім раёне, пра расстрэлы мірных жыхароў нашага пасёлка. Каб ушанаваць памяць пра тых, хто загінуў, мы прынялі ўдзел ва Усебеларускай хвіліне маўчання. У канцы мерапрыемства дзеці выказалі сваё меркаванне, што вайна – гэта дрэнна, што трэба захоўваць мір на зямлі і трэба памятаць пра тых, хто ўнёс свой уклад у Вялікую Перамогу.

 

Святлана ШВАЧЫЧ,
намеснік дырэктара Кармянскага цэнтра
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий