- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Сустрэча з любімай казкай  

 

Незвычайная сустрэча з казкай адбылася ў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Прырода і прыкладная творчасць” Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якое працуе на базе Любчанскай сярэдняй школы ў перыяд летняга аздараўленчага лагера “Цветик-семицветик”. Арганізавалі яе работнікі Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі. Разам з прыгожымі казачнымі лялькамі да вучняў прыехалі і сапраўдныя казачныя героі.

Незалежна ад таго, колькі нам гадоў, чым бы мы ні займаліся ў жыцці – вучыліся, працавалі, усе мы, хоць бы на імгненне, хочам вярнуцца ў чароўны свет дзяцінства. Чаму мы выбралі казкі? Бо іх любяць і дзеці, і дарослыя. Немудрагелістыя і вясёлыя народныя казкі вучаць нас быць сумленнымі і справядлівымі, смелымі і праўдзівымі, прыходзіць на дапамогу адно аднаму.

Па чароўнай краіне навучэнцаў правёў казак Ямеля, які пазнаёміў з любімымі казкамі на выставе. Ён цікава і займальна расказваў пра кожнага героя, пра казкі, у якіх яны жывуць. Дзеці інсцэніравалі рускую народную казку “Рэпка”, што ў выніку выйшла пацешна і весела. Яны пазнаёміліся з бабуляй, у якой прапалі гусі – шэры і белы. Навучэнцы праспявалі для яе песеньку пра гусей. Рада была і бабуля, і дзеці.

Час праляцеў непрыкметна. Дзеці даведаліся шмат цікавага і карыснага. А таму ўсе мы, і навучэнцы і педагогі, вельмі ўдзячныя работнікам бібліятэкі за сустрэчу з казкай.

 

Наталля КАЗЛОВА,
педагог дадатковай адукацыі
Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий