- ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Ад родных ніў, ад роднай хаты

 

Так называлася мерапрыемства, падрыхтаванае музычным кіраўніком санаторнага ясляў-сада № 21 Мазыра для выхаванцаў сярэдніх групп. Ва ўстанове ўпэўненыя, што праз фарміраванне ў выхаванцаў асноў грамадзянскай культуры, любові і прыхільнасці да культурных каштоўнасцей роднага краю выхоўваецца патрыятызм.

Дзіцячыя ўспаміны самыя яркія і хвалюючыя. Чым больш дзіця з дзяцінства будзе ведаць пра родныя мясціны, тым бліжэй і мілей будзе станавіцца яму Радзіма.

У працэсе гутаркі з музычным кіраўніком дзеці разглядалі прэзентацыю “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся”, з дапамогай якой знаёміліся з гістарычным мінулым краіны, з культурнымі і прыроднымі аб’ектамі, з людзьмі, якія праславілі яе. Асаблівая ўвага выхаванцаў была накіравана на дзяржаўную сiмволiку Рэспублікі Беларусь.

Дзеці завіталі у госці да Марылькі і Алеся. Як сапраўдныя беларусы, тыя сустрэлі гасцей у беларускiх нацыянальных касцюмах. Гаспадары чыталі выхаванцам вершы беларусіх паэтаў Ю.Свіркі “Твая Беларусь” і П.Панчанкі “Я – дзяўчынка-беларуска”. Праспявалі песню “Завіталі госці да нас”.

На працягу мерапрыемства ўдзельнікі праяўлялі творчую актыўнасць: спявалі песню “Цік-так ходзікі”, гралі на музычных інструментах пад беларускую народную мелодыю “Юрачка”. З вялікім жаданнем танцавалі і паказалі сваё ўменне ў гульні-карагодзе “Грушка”.

Мерапрыемства дапамагло дзецям удасканаліць веды пра асаблівасці беларускай культуры, яе традыцыі, якія знайшлі адлюстраванне ў музычных творах. Выхаванцы зацікавіліся гісторыяй роднага краю, адчулі сябе часцінкай роднай зямлі.

 

Валянціна ТРУБЕЦКАЯ,
музычны кіраўнік
санаторнага ясляў-сада № 21 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий