- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дзень памяці ў яслях-садзе вёскі Беняконі  

 

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў рамках патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту выхавальнікі дашкольнай адукацыі ясляў-сада вёскі Беняконі Воранаўскага раёна вырашылі правесці дзень памяці.

Сваю раніцу выхаванцы пачалі з разглядання і абмеркавання фотавыставы “Фотакарткі вайны”, чытання ваенных апавяданняў, гутарак пра страты і ўрокі вайны, пра подзвігі людей, якія абаранялі Радзіму. У дзяцей выразна сфарміраваўся вобраз абаронцы Айчыны: мужны, смелы, моцны, адважны.

Педагогі арганізавалі на тэрыторыі ўстановы адукацыі спаборніцтвы, дзе дзеці мераліся ў сіле, хуткасці, спрытнасці і вынослівасці. На працягу дня выхаванцы вучыліся аказваць першую дапамогу, знаёміліся з ваеннай тэхнікай, будавалі крэпасці з пяску. Асабліва дзецям спадабаўся вынік дня – сюжэтна-ролевая гульня “Пагранічнікі” і рэжысёрская гульня з уласным сюжэтам “На полі бою”.

Педагогам удалося яшчэ раз нагадаць дзецям пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, гераізм людзей тых гадоў, сфарміраваць жаданне быць абаронцам сваёй Радзімы.

 

Кацярына РУСІНОВІЧ,
намеснік загадчыка
ясляў-сада в. Беняконі
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий