- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Наглядны ўрок гісторыі

 

“Лінія Сталіна”, якую наведалі навучэнцы Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна, – напэўна, самы вядомы ў краіне музейны комплекс пад адкрытым небам. Ён задумваўся і ствараўся так, каб з першых крокаў тут можна было адчуць дух часу, каб гэта было наглядным урокам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, каб наведвальнікі ўсвядомілі, якой цаной была заваяваная Перамога, зразумелі каштоўнасці міру, свабоды і незалежнасці роднай краіны.

 

Хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі экспазіцыю ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі, спусціліся ў ДОТы. Экскурсавод цікава і даступна распавяла пра гісторыю стварэння комплексу і пазнаёміла з экспанатамі. Увагу навучэнцаў прыцягнула тое, што экспанаты можна не проста глядзець, але да іх можна дакранацца, а на некаторыя можна нават залезці. Таксама агледзелі пляцоўку, на якой праводзяцца ваенна-гістарычныя рэканструкцыі і шоу “Танкавы біятлон”. Навучэнцы змаглі наведаць павільёны тэхнікі і экспазіцыю “Наш бронецягнік”.

У ходзе наведвання “Лініі Сталіна” дзеці рабілі шмат фатаграфій, якія адлюстроўваюць найбольш яркія моманты экскурсіі, атрымалі шмат карыснай і цікавай інфармацыі. На зваротным шляху ўсе былі ў выдатным настроі, дзяліліся ўражаннямі пра ўбачанае, абяцалі прыехаць сюды яшчэ раз.

 

Крысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий