У рытме “Блакітнай хвалі”  

- 14:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Зэльвенскім раённым аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля”, які выбіраюць многія бацькі для летняга адпачынку дзяцей, знойдзецца час і для актыўнага адпачынку, і для зносін з сябрамі, і для набыцця новых ведаў і навыкаў.

Стратэгія першай летняй аздараўленчай змены “Планета дзяцінства” вызначана тэматыкай Года народнага адзінства. Адкрылася змена ўрачыстай лінейкай “Нашы сімвалы – наш гонар”, у рамках якой выхавальнікі расказалі пра элементы дзяржаўнай сімволікі нашай краіны, іх сэнсы, выканалі з дзецьмі гімн. Каб сфарміраваць у выхаванцаў любоў да радзімы, арганізавалі конкурс малюнкаў “Здабытак маёй рэспублікі”, віктарыну “Падарожнічаем па Беларусі”, акцыю “Квітней, наш лагер” у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Роднае – народнае”, конкурсна-гульнявую спартыўную праграму “Мы дружная сям’я” (да Года народнага адзінства), ваенна-спартыўную гульню-квест “Зарніца” і інш. У рамках дня роднай зямлі і беларускай мовы прайшлі конкурс малюнкаў на асфальце “Мая радзіма – Беларусь”, акцыя “Гаворым па-беларуску”, конкурс беларускай народнай песні, квест “Беларусіяда”.

 

Штодзень у лагеры былі арганізаваны мерапрыемствы па аздараўленні дзяцей. Ранішняя зарадка праводзілася пад музыку на спартыўнай пляцоўцы, выхаванцы з вялікім задавальненнем гулялі ў “Два капітаны”, “Казакі-разбойнікі”, “Піянербол”. Запомніліся спаборніцтвы “Вясёлыя старты”, спартландыі, традыцыйныя для нашага лагера квесты.

Для кожнага дзіцяці лагер “Блакітная хваля” адкрыўся сваёй гранню: хтосьці знайшоў новых сяброў, хтосьці развіў творчыя здольнасці, хтосьці даведаўся, што працаваць – гэта цікава, а хтосьці навучыўся не засмучвацца пры паразах. Уражанні былі незабыўныя, і памяць пра іх застанецца на доўгія гады.

 

Алена ГАНЧАРЭНКА,
культарганізатар
Зэльвенскага раённага аздараўленчага лагера “Блакітная хваля”

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий