Пагулялі ў футбол і пазнаёміліся з гандболам  

- 15:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе вёскі Беняконі Воранаўскага раёна прайшло фізкультурнае свята “Алімпійскія старты”, прысвечанае Міжнароднаму Алімпійскаму дню.

З мэтай фарміравання асноў здаровага ладу жыцця, выхавання фізічнай культуры асобы, далучэння дзяцей да спорту ва ўстанове дашкольнай адукацыі асаблівую ўвагу надаюць спартыўным гульням. Кіраўнік фізічнага выхавання знаёміць са спартыўнай гульнёй, яе правіламі, а потым фарміруе ўменні выконваць неабходныя яе элементы і трэніруе выхаванцаў.

У Міжнародны Алімпійскі дзень у яслях-садзе прайшло фізкультурнае свята “Алімпійскія старты”. На свяце дзеці пазнаёміліся з некаторымі летнімі алімпійскімі відамі спорту: бадмінтонам, тэнісам, лёгкай атлетыкай, веласпортам, футболам, валейболам, гандболам. Выхаванцы змагаліся ў агульным забегу, бегу з перашкодамі, скачках у даўжыню, у індывідуальных гонках на роварах. Трохі адпачыўшы, дзеці дэманстравалі ўменні выконваць элементы спартыўных гульняў: бадмінтона, футбола, а пасля правялі таварыскі матч па футболе.

У гонар Алімпійскага дня кіраўнік фізічнага выхавання пасля свята пазнаёміў дзяцей з яшчэ адным летнім відам спорту – гандболам. Спачатку выхаванцам, пасля нядаўняга матчу, было цяжка прытрымлівацца правіл гандбола, асабліва хацелася весці мяч нагой, але трохі патрэніраваўшыся, змаглі правесці гульню, дзе перамагла дружба.

У сваю чаргу выхавальнікі дашкольнай адукацыі пазнаёмілі дзяцей са знакамітымі беларускімі спартсменамі ў летніх відах спотра і правялі выставу дзіцячых малюнкаў “Лета – спорт!”.

 

Кацярына РУСІНОВІЧ,
намеснік загадчыка
ясляў-сада в.Беняконі Воранаўскага раёна

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий