- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Студатрад працуе на палях КСУП “Пархімаўцы”  

 

Занятасць моладзі ў нашай краіне заўсёды ў цэнтры ўвагі. У Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе Бераставіцкага раёна гэтаму пытанню таксама надаецца вялікая ўвага. Для старшакласнікаў работа ў студатрадзе – жаданая частка летніх канікул. Сёлета быў створаны студэнцкі сельскагаспадарчы атрад.

Як падлеткам з карысцю правесці летнія канікулы? Куды ўладкавацца на працу, каб зарабіць свае першыя ўласныя грошы? Гэтыя пытанні кожны год задаюць сабе дзеці. Адказ ёсць – работа ў студэнцкіх атрадах.

З хлопцамі і дзяўчатамі была праведзена неабходная агітацыйная работа. Мы далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Выбіраем студатрад!”. У рамках правядзення акцыі ўсе жадаючыя атрымалі інфармацыю пра напрамкі дзейнасці студэнцкіх атрадаў.

У склад нашага атрада залічаны 10 чалавек. Атраду прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Марата Казея. Студэнцкі атрад “Салют” імя Марата Казея пачаў сваю дзейнасць на палях КСУП “Пархімаўцы”. Падлеткі ажыццяўляюць праполку збожжавых культур, прытрымліваючыся правіл аховы працы і бяспекі. Акуратна і ўважліва прыбіраюць з пасеваў асноўнага гатунку расліны іншых відаў сельскагаспадарчых культур і пустазелле.

Студэнцкі атрад – гэта бясцэнны жыццёвы вопыт, які абавязкова дапаможа ў будучыні. Далучайся!

 

Святлана ВОЙШЭЛЬ,
камандзір студэнцкага атрада “Салют” імя Марата Казея
Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий