- ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Дзень вышыванкі для мазырскіх дашкалят

 

У яслях-садзе № 9 Мазыра напярэдадні святкавання галоўнага свята краіны прайшоў Дзень вышыванкі. 

Выхаванцы знаёміліся з асаблівасцямі беларускай вышыўкі. Сёння вышыванка лічыцца візітнай карткай беларусаў і своеасаблівым сімвалам-абярэгам нацыі. Чаму менавіта абярэгам? З гэтым мы разбіраліся разам з дзецьмі. На ранішняй прагулцы хлопчыкі і дзяўчынкі завіталі на экскурсію ў міні-музей вышыўкі, які арганізаваны ў нашай установе дашкольнай адукацыі. Шмат што тут цікавіла малых. Яны даведаліся, навошта было вышываць адзенне, што азначаюць сімвалы, для чаго яны, які колер часцей выкарыстоўваўся для вышыванак, разгледзелі беларускае народнае адзенне. Выхаванцаў вельмі зацікавіў той факт, што нашы продкі верылі, што праз адтуліны ў вопратцы-рукавы, брамы, падол можа ўвайсці злая сіла. Абярэгам ад яе лічыўся круг. Таму кашулі вышывалі менавіта ў гэтых месцах: на каўняры, падоле, а таксама каля зашпількі, як шчыт на грудзях.

З вялікай цікавасцю дзеці слухалі аповеды выхавальніка пра вышыўку, яе сімвалы. Напрыканцы гутаркі выхаванцы самайстойна стваралі свае вышыванкі, толькі з дапамогай рознакаляровых алоўкаў.

Вельмі прыемна, што цікавасць нашых сеняшніх выхаванцаў да вышыўкі, беларускай культуры, шматвяковых традыцый і абрадаў толькі ўзрастае і мацнее. Бо гэта не проста ўвага да мінулага, а клопат пра сучаснасць і будучыню краіны.

 

Ірына АРЦЮШЫНА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 9 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий