- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

#Люблю Беларусь

 

Выхаванцы лагера “Парус”, які дзейнічае на базе Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна, здзейснілі чарговае падарожжа і наведалі “Заліў Незалежнасці”.

З самага ранку выхаванцы даведаліся, што 3 ліпеня ў лагеры пройдзе акцыя ”#Люблю Беларусь”, у рамках якой будуць праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Акцыя пачалася з прапановы выхавальніка ўвесь дзень размаўляць на беларускай мове і прыняць удзел у літаратурным конкурсе “Вершы пра Беларусь”, дзе кожны жадаючы змог прачытаць свой любімы верш пра радзіму. Творчыя здольнасці выхаванцы змаглі прадэманстраваць і ў конкурсе малюнкаў “Я тут нарадзіўся, тут жыве мая сям’я…”.

Яшчэ адным з прыпынкаў у падарожжы падлеткаў стала эстафета “Хутчэй. Вышэй. Мацней”, у якой хлапчукі і дзяўчаты паказалі спартыўны талент, праявілі камандны дух. У канцы эстафеты выхаванцы лагера прыйшлі да высновы, што, каб сваімі поспехамі праслаўляць сваю сям’ю, школу, малую радзіму і краіну патрэбна быць здаровым, займацца спортам, умець паказаць сябе і ў той жа час вучыцца працаваць у камандзе.

Дзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі, аднак больш за ўсяго падлеткам спадабаўся міні-спектакаль “Беларускія традыцыі”. У чарговы раз выхаванцы паспрабавалі свае здольнасці ў ткацтве паясоў, прадэманстравалі сябрам абрады, звязаныя з выкарыстаннем паясоў і ручнікоў у быце беларусаў.

Па традыцыі самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў былі адзначаны “жамчужынкамі” – валютай лагера “Парус”.

 

Наталья ГРУША,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий