- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Віртуальная экскурсія па краіне

 

У яслях-садзе вёскі Беняконі Воранаўскага раёна прайшоў тэматычны дзень “Мы – беларусы!”.

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з мэтай фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўсведамлення прыналежнасці да краіны, у якой яны жывуць, паважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, выхавання пачуцця патрыятызму, гонару за поспехі і дасягненні краіны і беларускага народа, выхавальнікі дашкольнай адукацыі арганізавалі для выхаванцаў тэматычны дзень “Мы – беларусы!”.

У гэты дзень педагогі прапанавалі адправіцца ў віртуальны тур па гарадах Беларусь і іх славутасцях. Дзеці “наведалі” Мірскі і Нясвіжскі замкі, Магілёўскі драматычны тэатр, Барысаглебскую царкву ў Гродне, летні амфітэатр у Віцебску, Брэсцкую крэпасць. За час віртуальнай экскурсіі выхаванцы змаглі пазнаёміцца з асноўнымі прадпрыемствамі Беларусі: шклозавод “Нёман”, “МАЗ”, “Гомсельмаш”, “Дываны Брэста”, “Світанак”, “Белвест”, “Віцязь”. Асабліва дзецям спадабалася экскурсія па горадзе Мінску і знаёмства са славутасцямі горада, захацелася абавязкова ў найбліжэйшы час наведаць з бацькамі мінскі заапарк і Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь.

Пасля віртуальнай экскурсіі выхаванцы паўдзельнічалі ў віктарыне “Знатакі Радзімы”, дзе спаборнічалі ў веданні дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, у агульных уяўленнях пра краіну.

Далей дзеці наведалі міні-выставу “Беларускія народныя рамёствы”. Выхаванцы ў рэальнасці змаглі разгледзець, пакратаць, вывучыць ільняныя ручнікі, гліняныя цацкі, працы з саломы, дрэва, металу.

У канцы дня дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі стравамі: халаднік, мачанка, жур, клёцкі, а на падвячорак паспыталі бульбяную бабку.

 

Кацярына РУСІНОВІЧ,
намеснік загадчыка
ясляў-сада вёскі Беняконі
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий