Гарачае лета валанцёраў  

- 12:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Формы валанцёрскай дзейнасці ў Крэўскіх яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёна разнастайныя: як аднаразовыя дабрачынныя мерапрыемствы, акцыі, праекты, мэтавыя праграмы, так і такія, што ажыццяўляюцца на пастаяннай аснове.

Не толькі на працягу дзевяці вучэбных месяцаў валанцёры аказваюць дапамогу пацыентам Крэўскай бальніцы сястрынскага догляду, ветэранам педагагічный працы і ўсім тым, каму яна неабходна.

На працягу чэрвеня навучэнцы не забывалі пра тое, што яны валанцёры. Працоўныя акцыі “Помнік” па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля помніка загінуўшым землякам у аграгарадку Крэва, акцыі “Утульны двор – цёплы дом” па аказанні дапамогі ветэранам працы, акцыя “Чысты двор” па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол роднай школы сталі пастаяннымі справамі для ўдзельнікаў валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” пад кіраўніцтвам Я.Э.Ганчарык і атрада “Новае пакаленне” пад кіраўніцтвам А.І.Васілеўскай.

Мы будзем рабіць усё магчымае, каб нашы атрады яшчэ доўга-доўга прыносілі карысць людзям, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Бо галоўнае ў валанцёрстве − актыўная жыццёвая пазіцыя, адказнасць і высокая мэта − жаданне змяніць гэты свет да лепшага.

 

Таццяна ШАЎЦОВА,
педагог-арганізатар

Крэўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий