- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Купалле прайшло ў Сольскім яслях-садзе  

 

У Сольскім яслях-садзе Смаргонскага раёна прайшло фальклорнае свята “Купалле”.

Гэта мерапрыемства праводзілася з мэтай далучэння выхаванцаў да беларускай культуры і традыцыі, і, канечне, хацелася падарыць дзецям святочны настрой.

На свята да малых завіталі Іван і Купалінка. Купалінка пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення свята, навучыла дзяўчынак плесці вянкі, якія затым пускалі па вадзе, а Іван расказаў пра традыцыі святкавання Купалля. Разам з гасцямі выхаванцы спявалі беларускія песні “Весялуха”, “Беларусачка”, “Купалінка”, “Ой, рана на Івана”, з вялікім задавальненнем гулялі ў народныя і карагодныя гульні “Купалінка”, “Барада”, “Вугольчык”, “Вядзьмар”, “Вяночак” і іншыя.

Завітаў на свята ў дзіцячы садок таксама і Лясун, ён дапамог запаліць купальскае вогнішча.

Самай галоўнай традыцыяй гэтага свята быў пошук папараць-кветкі, якая квітнее ўсяго адну ноч у годзе – у ноч на Івана Купала. Дзеці з радасцю шукалі кветку на тэрыторыі дзіцячага садка, таму што яны ўжо ведаюць: каму пашчасціць яе знайсці, таго чакае шчасце і здзяйсненне самых запаведных мар.

 

Ала СІДАРАВА,
музычны кіраўнік
Сольскага ясляў-сада
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий