- МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Квест “Папараць-кветка” для дашкольнікаў  

 

Беларускія народныя гульні, песні, загадкі, карагоды і дрэва жаданняў – гэта далёка не поўны пералік зместу квесту “Папараць-кветка”, які адбыўся ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 8 Магілёва ў рамках святкавання Купалля.

Каларыт і самабытнасць святу надавалі рознакаляровыя вянкі, народныя спевы і танцы. Педагогі і выхаванцы сталі ўдзельнікамі неверагоднай казачнай прыгоды, ключавым момантам якой быў пошук папараць-кветкі. Удзельнікаў таксама чакала сустрэча з прыгажуняй – Купалінкай. Дзеці пазнаёміліся са старажытнымі традыцыямі беларускага народа, даведаліся шмат цікавага пра расліны, загадалі свае патаенныя жаданні, сімвалічна завязаўшы яскравую стужку на чароўнае дрэва, праявілі спрыт у час скачкоў праз імправізаванае вогнішча. Уражанні ад мерапрыемства выхаванцы перадавалі ў сваіх малюнках.

Народныя святы – гэта частка гісторыі беларускага народа, з якой дзяцей трэба знаёміць з самага ранняга ўзросту. Традыцыі народа – сапраўднае духоўнае багацце, таму наша задача зберагчы іх і перадаць нашчадкам.

 

Ірына ЗАГОРСКАЯ,
намеснік загадчыка
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 8 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий